Трамп: Індыю не хвалюе, колькі людзей ва Украіне гіне ад расейскай вайсковай машыны
19- 4.08.2025, 19:06
- 8,780
ФОТА: BLOOMBERG
Прэзідэнт ЗША абураны пазіцыяй Нью-Дэлі датычна вайны і рыхтуе эканамічны адказ.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў сёння, 4 жніўня, у сацыяльнай сетцы Truth Social, што «істотна павялічыць» мыты супраць Індыі.
«Індыя не толькі набывае велізарную колькасць расейскай нафты, але і перапрадае значную яе частку на адкрытым рынку, атрымліваючы пры гэтым вялікі прыбытак. Іх не хвалюе, колькі людзей ва Украіне гіне ад расейскай вайсковай машыны. У сувязі з гэтым я істотна павялічу мыты, якія Індыя плаціць ЗША», – напісаў Трамп.