9 снежня 2025, aўторак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы футбаліст чэмпіянату Беларусі атрымаў 9 гадоў за забойства брата

5
Былы футбаліст чэмпіянату Беларусі атрымаў 9 гадоў за забойства брата
ВІТАЛЬ АЛЕШЧАНКА

Падрабязнасці.

Былы футбаліст чэмпіянату Беларусі-99 Віталь Алешчанка атрымаў 9 гадоў за забойства брата, экс-гульца «Нафтана» Юрыя. Пра прысуд паведаміла газета «Віцьбічы».

У публікацыі «Віцьбічаў» імёны ахвяры і абвінавачанага не пазначаныя. Аднак паводле апісаных у артыкуле фактаў з біяграфій фігурантаў крымінальнай справы зразумела, што гаворка ідзе пра братоў Віталя і Юрыя Алешчанку.

Пасля заканчэння кар'еры ў 2004 годзе Віталь Алешчанка не адразу знік са спартовых радараў і яшчэ часам гуляў на рознага кшталту ветэранскіх матчах. А потым прапаў. Высветлілася, што ў былога футбаліста праблемы з алкаголем. Мужчына нават трапляў у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

Пасля сыходу з вялікага спорту ў 2011 годзе ў малодшага брата Юрыя жыццё таксама не задалося. Ён таксама пачаў выпіваць.

«Ягоная кватэра стала фігураваць у міліцэйскіх дакументах як прытон. Дый жадання там жыць са сваёй сяброўкай, якая глыбока п'е, асаблівага не было. Пачаліся выпадковыя заробкі ў Расеі. Зрэшты, усе драбкі, заробленыя на іх, сыходзілі на чарговую бутэльку. А яшчэ агульнай “забавай” для братоў-футбалістаў стала рукапрыкладства ў адносінах не толькі да маці, але і да іншых», – піша газета.

31 жніўня 2022 года ў дом да Віталя і Юрыя Алешчанкі прыйшла знаёмая, пачалася чарговая п'янка. У нейкі момант паміж братамі пачалася спрэчка, а пасля і бойка. Віталь схапіў нож і забіў свайго 37-гадовага брата.

«Была пачатая крымінальная справа паводле артыкула “Наўмыснае забойства”. На судзе абвінавачаны віну прызнаў часткова. Яму было прызначанае пакаранне ў выглядзе дзевяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, – паведаміў пракурор Віцебскага раёна Ігар Лісоўскі.

Як піша Tribuna.com, Віталь Алешчанка выступаў за «Лакаматыў-96» (цяпер – «Віцебск»), «Белшыну», «Оршу», «Гомель» і «Дняпро». У сезоне 1999 года ён забіў 17 мячоў за адзін сезон – рэкорд «Віцебска» да гэтага часу не пабіты. Такі паказнік дазволіў яму заняць трэцяе месца ў спісе бамбардзіраў ЧБ-99. Усяго ў ЧБ забіў 36 мячоў у 89 гульнях. Закончыў кар'еру ў 2004 годзе – ва ўзросце 29 гадоў.

Юры Алешчанка выступаў за віцебскі «Лакаматыў», «Оршу», «Полацак», «Нафтан», «Смаргонь», светлагорскі «Хімік». Закончыў кар'еру ў 2011 годзе – ва ўзросце 27 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках