9 снежня 2025, aўторак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды паведамілі пра новую схему перадачы зброі Украіне

Нідэрланды паведамілі пра новую схему перадачы зброі Украіне

Дэталі.

Нідэрланды накіруюць Украіне ваенную дапамогу памерам € 500 млн у рамках праграмы Priority Ukraine Requirements List (PURL), якая прадугледжвае набыццё амерыканскага ўзбраення для ўкраінскага войска за кошт краінаў NATO. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Нідэрландаў.

Як зазначае ўстанова, краіна стала першай дзяржавай – чальцом NATO, якая поўнасцю прафінансавала пакет дапамогі ў рамках гэтай ініцыятывы.

Як паведамляецца на сайце альянсу, праграма PURL прадугледжвае рэгулярныя пастаўкі ваеннага абсталявання і боепрыпасаў, вызначаных Украінай у якасці прыярытэтных. Кожны такі пакет ацэньваецца прыкладна на €500 млн і ўключае ўзбраенні, якія ЗША здольныя падаць у значна вялікіх аб'ёмах у параўнанні з еўрапейскімі краінамі і Канадай.

Дапамога ў рамках PURL «не замяняе, а дапаўняе цяперашнюю падтрымку Украіны», падкрэслілі ў Міністэрстве абароны Нідэрландаў. Першыя дзве партыі ўзбраенняў былі дастаўленыя ўжо ў ліпені з перыядычнасцю паставак кожныя два-тры тыдні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках