Двум беларусам стала вельмі блага пасля пад’едку на цеплаходзе ў Расеі
19- 4.08.2025, 21:32
- 7,422
У дарозе падавалі сырныя і мясныя талеркі.
У Санкт-Пецярбургу (Расея) двум беларусам дыягнаставалі атручэнне пасля пад’едку на борце прагулачнага цеплахода, паведамляе выданне «78».
У канцы ліпеня кампанія з пяці чалавек «накіравалася любавацца разводнымі мастамі».
«У дарозе падавалі сырныя і мясныя талеркі. На наступны дзень у траіх з кампаніі стала паднімацца тэмпература. Двум турыстам з Беларусі дыягнаставалі атручванне, яшчэ аднаму пасажыру – сальманелёз», – гаворыцца ў публікацыі.
Удзельнікі прагулкі расказалі, што разам яны больш нідзе не елі.
«Пачала паднімацца тэмпература пад 40, я нават быў у стане трызнення», – сказаў адзін з пацярпелых.
Цяпер мужчына знаходзіцца ў лякарні і ідзе на папраўку.