9 снежня 2025, aўторак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зафіксавалі рэкордную колькасць банкаўскіх картаў

7
У Беларусі зафіксавалі рэкордную колькасць банкаўскіх картаў

За паўгода іх колькасць павялічылася на 350 тысячаў.

У Беларусі зафіксавалі рэкордную колькасць банкаўскіх плацежных картак – на 1 ліпеня 2025 года іх налічвалася 19 719 220. Гэта вынікае са статыстычнага бюлетэня Нацбанка, піша Office Life.

За першае паўгоддзе колькасць картаў вырасла на 349 тысячаў, а за год – больш чым на 420 тысячаў. Толькі ў другім квартале дадалося больш за 236 тысячаў новых картаў.

Пры гэтым расце і колькасць арганізацый, якія абслугоўваюць трымальнікаў картаў: за паўгода іх стала больш на 37,6 тысячы. Аднак інфраструктура паступова скарачаецца. Колькасць банкаматаў зменшылася з 4215 да 4138, пунктаў выдачы гатоўкі – з 2456 да 2133, а інфакіёскаў – з 1750 да 1660.

Адначасова з гэтым прадаўжае расці колькасць аперацый з выкарыстаннем картаў. За першы квартал 2025 года беларусы расплаціліся на 48 мільярдаў рублёў (у параўнанні з 39,6 мільярда за аналагічны перыяд 2024 года), а за другі – ужо амаль на 52 мільярды рублёў супраць 43 мільярдаў летась.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках