Ашуканцы падманваюць беларусаў ад імя Лукашэнкі
7- 5.08.2025, 9:12
- 7,090
Як працуе новая схема.
У інтэрнэце з'явіўся новы спосаб выманьвання грошай у даверлівых беларусаў - ад імя Аляксандра Лукашэнкі.
Нібыта на ягоны «асабісты ўказ» створаная ініцыятыва «Першая дзяржаўная платформа», у якую і прапануецца інвеставаць.
Спецыялісты папярэджваюць: ні ў якім разе не трэба пераходзіць па спасылках і ўжо тым больш не перадаваць свае асабістыя звесткі.
Што да наваяўленай «Першай дзяржаўнай платформы», то ашуканскі рэсурс адпраўлены на блакіроўку.