9 снежня 2025, aўторак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пачалі атрымліваць "лісты шчасця" ад падаткавікоў

4
Беларусы пачалі атрымліваць "лісты шчасця" ад падаткавікоў

У чым справа?

У Беларусі фізічныя асобы кожны год плацяць тры падаткі: зямельны, транспартны і падатак на нерухомую маёмасць. З мінулага года іх выстаўляюць адзіным плацяжом.

Сёлета маёмасныя падаткі мы будзем выплачваць за 2024 год. Калі, напрыклад, вы валодалі кватэрай, машынай ці зямельным участкам не ўвесь год, то сума будзе палічана ў залежнасці ад колькасці месяцаў валодання.

Апавяшчэнні прыйдуць да 1 кастрычніка 2025 года. Тым, у каго ёсць асабісты кабінет на сайце МПЗ, іх адправяць таксама электронным лістом. У паведамленні будуць указаны спосабы аплаты, а таксама код для хуткага плацяжу ў АРІП.

Аплаціць падаткі паводле закона трэба да 15 лістапада, аднак сёлета гэты тэрмін прыпадае на суботу, таму разлічыцца з казной трэба будзе да 17 лістапада ўключна.

Дарэчы, плаціць маёмасныя падаткі можна часткамі: галоўнае, унесці ўсю суму да 17 лістапада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках