9 снежня 2025, aўторак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што стаіць за перадыслакацыяй атамных падлодак ЗША?

1
Што стаіць за перадыслакацыяй атамных падлодак ЗША?

Амерыка нагадала аб сваіх магчымасцях стрымлівання.

Абмен рэзкімі заявамі паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і намеснікам кіраўніка Рады бяспекі РФ Дзмітрыем Мядзведзевым зноў падняў трывогу наконт ядравага супрацьстаяння. Мядзведзеў 28 ліпеня назваў амерыканскі ўльтыматум па Украіне "пагрозай і крокам да вайны" і нагадаў аб расейскай сістэме ядравай адплаты "Мёртвая рука", піша Bloomberg (пераклад - сайт Charter97.org).

У адказ Трамп заявіў, што аддаў загад аб перадыслакацыі двух амерыканскіх ядравых падлодак у "адпаведныя рэгіёны", падкрэсліўшы, што "словы маюць значэнне" і могуць прывесці да непрадказальных наступстваў. Крэмль назваў такія выказванні "небяспечнай ядравай рыторыкай".

ЗША размяшчаюць трыма тыпамі атамных падводных лодак. Найбольш смертаносныя - стратэгічныя ракетаносцы класа Ohio (SSBN), якія нясуць да 24 ракет Trident II з далёкасцю звыш 6 000 км. Аднак малаверагодна, што менавіта гэтыя падлодкі былі перамешчаныя - іх ракеты дасягаюць цэлі з любога пункту акіяна.

Найбольш імаверны варыянт - гэта пераабсталяваныя падлодкі Ohio, узброеныя больш чым 150 крылатымі ракетамі Tomahawk. Гэтыя лодкі здольныя атакаваць камандныя пункты, лагістыку і вайсковыя аб'екты на тэрыторыі Расеі з далёкасці да 1500 км.

Тым не менш экспэрты адзначаюць, што Мядзведзеў - не ключавая фігура ў расейскай уладзе, і рэакцыя на яго заявы падобнага ўзроўню - залішняя. Больш эфектыўным спосабам ціску на Крэмль застаюцца не вайскоўцы, а эканамічныя захады. Другасныя санкцыі, абмежаванні на экспарт нафты і замарозка расейскіх актываў за мяжой.

Такім чынам, рэальнае стрымліванне - гэта не рух падлодак, а ціск на эканоміку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках