Беларускі паўабаронца стаў у браму і адбіў пенальці
1- 5.08.2025, 11:29
- 5,182
Відэафакт.
Дзіўны матч днямі прайшоў у Бярозе. Там у рамках чэмпіянату краіны ў футболе ў другой лізе мясцовы "Крэчат" прымаў пінскі "Стэнлес".
За 11 хвілін да канца сустрэчы суддзя выдаліў брамніка пінчукоў Міхаіла Пераца. Запаснога галкіпера ў гасцей не было, і ў рамку стаў паўабаронца Антон Байко, які здолеў адбіць пенальці. Да таго моманту "Стэнлес" вёў 2:1 і ў тым ліку дзякуючы абароне Байко здолеў здабыць перамогу.