Малдаўскі суд прысудзіў прарасейскую кіраўніцу Гагаузіі да сямі гадоў турмы
9- 5.08.2025, 12:29
- 8,104
Яна ўвозіла ў краіну грошы з Расеі.
Малдаўскі суд прысудзіў башкана Гагаузіі Яўгенію Гуцул да сямі гадоў турмы напаўзакрытага тыпу паводле справы аб саўдзеле ў незаконным фінансаванні партыі. Такую пастанову 5 жніўня прыняў суд Кішынёва сектара Буюканы, паведамляе newsmaker.md.
Раней Антыкарупцыйная пракуратура Малдовы перадала ў суд справы супраць Яўгеніі Гуцул у красавіку 2024 года. Паводле інфармацыі пракуратуры, Гуцул, працуючы сакратаром у неканстытуцыйнай партыі "Шор", з 2019 да 2022 года сістэматычна ўвозіла ў Малдову грошы з Расеі.
Акрамя таго, ёй выставілі абвінавачанне ў каардынацыі дзейнасці некаторых офісаў партыі і "свядомым атрыманні грошай ад арганізаванай злачыннай групоўкі" для фінансавання дзейнасці партыі.