9 снежня 2025, aўторак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты FT расказалі пра таемную паездку іранскай дэлегацыі ў Расею

Журналісты FT расказалі пра таемную паездку іранскай дэлегацыі ў Расею

Тэгеран хацеў займець важную тэхналогію.

Звязаныя ў іранскай праграмай стварэння ядзернай бомбы навукоўцы летась наведвалі профільныя расейскія навукова-даследчыя структуры, высветліла Financial Times у вялікім расследаванні, заснаваным на лістах, якія трапілі ў распараджэнне рэдакцыі, праязных дакументах іранскіх і расейскіх карпарацый. Падчас візіту іранцы цікавіліся тэхналогіяй двайнога прызначэння, якая выкарыстоўваецца для выпрабавання ядзерных бомбаў, а таксама праз пасярэдніка абмяркоўвалі куплю ў Расеі ізатопа, які дазваляе ствараць больш магутныя ядзерныя набоі.

Са звестак FT, таемны візіт адбыўся роўна год таму 4 жніўня 2024 года. Дэлегацыя складалася з пяці чалавек на чале з 43-гадовым іранскім навукоўцам-атамшчыкам Алі Калвандам, які, са слоў заходніх чыноўнікаў, працуе ў SPND (Арганізацыі абаронных інавацый і даследаванняў). ЗША называлі гэтую сакрэтную вайскова-даследчую структуру «прамым пераемнікам іранскай праграмы стварэння ядзернай зброі, якая існавала да 2004 года». Калванда суправаджалі супрацоўнікі іранскай кансалтынгавай кампаніі DamavandTec, якая знаходзіцца пад санкцыямі ЗША за выкананне паслуг для закупак для SPND, а таксама прадстаўнік іранскай вайсковай контрвыведкі.

Да FT таксама патрапіў ліст, адпраўлены DamavandTec расейскаму пастаўшчыку ў траўні мінулага года, у якім быў запыт аб набыцці некалькіх ізатопаў, уключаючы трыцій, які мае мірнае выкарыстанне, але таксама можа быць выкарыстаны для павелічэння магутнасці ядзерных боегаловак і строга кантралюецца міжнароднымі правіламі нераспаўсюджвання.

Паездка іранцаў у Расею адбылася ў той момант, калі заходнія ўрады заўважылі падазроную дзейнасць іранскіх навукоўцаў, уключаючы спробы закупіць за мяжой ядзерныя тэхналогіі. Заходнія выведвальныя службы мяркуюць, што ў Ірана была сакрэтная праграма стварэння ядзернай зброі - акрамя намаганняў у вытворчасці ядзернага паліва - якую Вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі спыніў у 2003 годзе. Да таго, як Ізраіль і ЗША нанеслі ўдары па іранскіх ядзерных аб'ектах у чэрвені, Вашынгтон меркаваў, што Іран не аднаўляў сваю зброевую праграму. Аднак ЗША заяўлялі, што Іран распачаў крокі, якія палегчаць стварэнне бомбы, калі ён калі-небудзь надумаен гэта зрабіць. У траўні ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць SPND, папярэдзіўшы, што арганізацыя займаецца «навукова-даследчымі і доследна-канструктарскімі працамі падвойнага прызначэння, прыдатнымі да ядзернай зброі і сістэм дастаўкі ядзернай зброі». Экспэрты, якія адсочваюць ядзерную дзейнасць Ірана, сцвярджаюць, што яго стратэгія доўгі час базавалася на наўмыснай двухсэнсоўнасці. Такі падыход дазваляе пазбягаць відавочных парушэнняў нормаў нераспаўсюджвання, адначасова патэнцыйна выкарыстоўваючы навуковыя даследаванні для развіцця ноў-хаў, якія маглі б спатрэбіцца, калі б Тэгеран калі-небудзь надумаў стварыць бомбу.

«Такія даследаванні дазвалялі Ірану заяўляць аб адсутнасці праграмы стварэння ядзернай зброі», - мяркуе Дэвід Олбрайт, экспэрт у ядзернай праграме Ірана, цяпер які ўзначальвае некамерцыйны Інстытут Навукі і міжнароднай бяспекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках