9 снежня 2025, aўторак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы абураныя якасцю прадуктаў у крамах папулярнай сеткі

5
Беларусы абураныя якасцю прадуктаў у крамах папулярнай сеткі
Ілюстрацыйнае фота

Што там выявілі?

У TikTok беларусы скардзяцца на прадукцыю ў крамах «Маяк» сеткі «Дабраном»: адная жанчына купіла там піцу з чарвякамі, іншая — тухлую кураціну. МАРГ праверыў гандлёвыя аб'екты сеткі ва ўсёй краіне і ў пераважнай большасці знайшоў парушэнні, у тым ліку пратэрміноўку.

У адным роліку беларуска Марына расказала, як купіла для сям'і шэсць кавалачкаў піцы ў краме «Маяк» на вуліцы Блохіна ў Наваполацку і выявіла ў іх жывых чарвякоў, піша «Зеркало».

- Я дастаю свой кавалак, кусаю і на іншым кавалку бачу чарвякоў, — апісвае аўтарка.

Паводле ейных слоў, супрацоўнікі крамы не папрасілі прабачэння за тое, што здарылася і вярнулі толькі частку кошту піцы.

У іншым выпадку мянчанка Таццяна купіла ў «Маяку» на вуліцы Маякоўскага мяса для шашлыку, у тым ліку курыныя сцёгны.

— Пах у іх настолькі тухлы, што я дагэтуль не магу выветрыць з памяшкання, - паскардзілася жанчына і заклікала разабрацца міністра гандлю Артура Карповіча.

У МАРГ паведамілі, што «з улікам зваротаў грамадзян» праверылі крамы сеткі «Маяк» (ЗАТ «Дабраномю) у некалькіх гарадах, уключаючы Менск, Магілёў, Віцебск і Гародню.

«У 47% правераных аб'ектаў рэалізоўвалася прадукцыя са скончаным тэрмінам прыдатнасці ад 1 да 15 дзён — мясная прадукцыя, паўфабрыкаты з мяса птушкі, сыр, печыва, гародніна і іншыя прадукты», — распавялі ў ведамстве.

Крамам выдалі прадпісанні, забаранілі продаж няякаснага тавару на суму больш за 650 рублёў. Кампанія будзе прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці.

«Маяк» - сетка крамаў ва ўсёй Беларусі, якая пазіцыянуе сябе як жорсткія дыскаўнтэры, гэта значыць як крамы толькі з нізкімі коштамі. Першыя аб'екты былі адкрыты ў 2021 годзе. Сёння налічвае больш за 150 гандлёвых аб'ектаў ва ўсёй краіне. Пратэрміноўкі ў іх знаходзілі і раней.

Кампанія будзе прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках