9 снежня 2025, aўторак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт дызеля з Расеі абрынуўся

1
Экспарт дызеля з Расеі абрынуўся

Дапамаглі ўкраінскія дроны.

Расея ў ліпені скараціла экспарт дызельнага паліва і газойлю на 5% у параўнанні з чэрвенем, да 3,26 мільёнаў. На гэта паўплывала нястача паліва на ўнутраным рынку, паведамляе Reuters са спасылкай на звесткі кампаніі LSEG і крыніцы на рынку.

Паводле звестак выдання, пастаўкі праз расейскі порт Прыморск, які з'яўляецца найбуйнейшым у краіне пунктам экспарту дызельнага паліва са звышнізкім утрыманнем серы, у ліпені склалі 1,26 млн тон, што на 11,3% менш у параўнанні з чэрвенем.

Асноўным спажыўцамі расейскага дызеля і газойлю засталіся Турцыя і Бразілія, але скарачэнне паставак іх не абышло бокам. Экспарт дызельнага паліва і газойля з расейскіх партоў ў Турцыю ўпаў у ліпені да 1,25 млн тон, што на 14% менш, чым у чэрвені, у той час як адгрузкі ў Бразілію скараціліся на 29%, да 0,37 млн тон.

Экспарт расейскага дызельнага паліва і газойлю ў афрыканскія краіны ў ліпені скараціўся на чвэрць у параўнанні з папярэднім месяцам і склаў блізу 0,69 млн тон.

Пры гэтым яшчэ 400 тысяч тон расейскага дызеля, паводле звестак выдання, накіроўваюцца на Кіпр. Каму яны прызначаныя, пакуль невядома. 110 тысяч тон дызельнага паліва мелі ў расейскіх партах пазнаку «пад заказ». Гэта азначае, што пункт яго прызначэння невядомы або незадэклараваны. Не выключана, што гэтыя пастаўкі адбываюцца ў абыход санкцый.

Адзначаецца, што скарачэнне паставак дызеля і газойлю звязана са змяншэннем іх вытворчасці на расейскіх НПЗ праз тэхнічнае абслугоўванне на фоне высокага попыту на паліва ў самой Расеі. Не сакрэт, што расейскія НПЗ пасля паўзы зноў наведваюць украінскія дроны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках