Трамп прыстрашыў падвышэннем тарыфаў для Індыі ўжо праз 24 гадзіны
2- 5.08.2025, 15:55
- 4,718
Фота: Getty Images
Праз куплю нафты ў РФ.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што на працягу наступных 24 гадзін можа істотна падвысіць тарыфы на індыйскі імпарт.
Трамп раскрытыкаваў Індыю за празмерныя гандлёвыя бар'еры і эканамічнае супрацоўніцтва з Расеяй.
Са слоў прэзідэнта ЗША, Індыя ўжо мае «самы высокі тарыф сярод усіх», але гэтага недастаткова.
«У іх самы высокі тарыф сярод усіх... Мы дамовіліся аб 25%, але я думаю, што на працягу наступных 24 гадзін я істотна падвышу яго, таму што яны купляюць расейскую нафту. Яны падсілкоўваюць вайсковую машыну», - падкрэсліў Трамп.