9 снежня 2025, aўторак, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх дзяцей могуць уцягнуць ў ваенныя схемы Крамля

4
Беларускіх дзяцей могуць уцягнуць ў ваенныя схемы Крамля
Ілюстратыўны здымак

У школах пачнуць навучаць аператараў дронаў.

У беларускіх школах пачнуць рыхтаваць аператараў дронаў. Пра гэта заяўляюць беларускія вайскоўцы. Ці значыць гэта, што такім чынам пачынаюць рыхтаваць з беларускіх дзяцей патэнцыйных аператараў дронаў для ваенных мэт?

«Белсат» разбіраўся разам з журналістам-расследавальнікам Таццянай Ашуркевіч.

У Беларусі вучняў 8 і 9 класаў будуць вучыць карыстацца дронамі

У Беларусі вайскоўцы заявілі, што пачалі падрыхтоўку аператараў беспілотнікаў у школе - дзеля гэтага адкрыюць спецыялізаваныя класы, дзе дзяцей будуць вучыць кіраваць дронамі. Усё гэта выглядае трывожна, асабліва на фоне расследавання, апублікаванага нядаўна ў выданні Insider, у якім расказваюць, як у Расеі сотні тысяч школьнікаў уцягнутыя ў праграмы Міністэрства абароны ў стварэнні дронаў для ваенных мэтаў, дзеля забойства мірных украінскіх грамадзян.

Ці ёсць нейкія паралелі паміж праграмай, паводле якой Мінабароны РФ далучае дзяцей у вайсковыя працэсы, і імкненнем беларускіх вайскоўцаў пачаць навучанне беларускіх дзяцей кіраванню дронамі?

На думку журналісткі Таццянай Ашуркевіч, такая навіна - гэта натуральны працэс, бо Лукашэнка заўсёды любіў паўтараць за Расеяй.

Яна ўпэўненая, што ў Беларусь пакуль яшчэ ўсё знаходзіцца на нейкіх пачатковых этапах і не мае такога маштабу, як Расея, дзе уцягваюць дзяцей у вайсковыя праграмы пачынаецца ледзь не з дзіцячага садка. На гэта выдзяляюць вялізныя грошы з бюджэту, а ўзрост ўдзелу дзяцей у конкурсах ў кіраванні дронамі быў зніжаны з 10 да сямі гадоў. Прычым прапанаваў гэта зрабіць асабіста Пуцін.

Таццяна лічыць, што ў Беларусі зараз хочуць злавіць такі ж “вайб”, спрабуючы зразумець, што робіць Пуцін - каб не адставаць.

“Мне здаецца, што Лукашэнка зараз рыхтуе ўсе свае структуры да таго, каб на ўсялякі выпадак быць гатовым да наступнага кроку Пуціна, хоць і не ўяўляе, якім ён будзе. Таму зручней - быць гатовым да гэтага. І таксама паказваць: мы з табой, калі што, мы падтрымаем», - адзначае Таццяна.

Жаданнем прадэманстраваць сваю падтрымку Пуціну можа тлумачыцца і тое, што беларускія вайскоўцы робяць свае заявы так адкрыта. Гэта ў той час, як у Расеі ўсімі сіламі спрабуюць замаскаваць гэтую праграму пад бяскрыўдныя конкурсы. Па словах Таццяны, расейскім дзецям настойліва рэкамендуюць, каб усе заданні яны хавалі, і дроны, якія збіраюць, нібыта непасрэдна не звязаныя з так званай спецыяльнай ваеннай аперацыяй. Для сваіх распрацовак, адзначае журналістка, дзеці павінны падчас конкурсаў прыдумаць "грамадзянскае" прызначэнне - для прыкрыцця сапраўдных мэтаў.

“Арганізатары, з якімі мне ўдалося пагаварыць, пацвердзілі, што насамрэч усе выдатна разумеюць, куды ідуць гэтыя дроны, для чаго гэта ўсё ствараецца. І так, вельмі разумныя дзеці запрашаюцца на гэтыя конкурсы, збіраюць абсалютна розныя ўстаноўкі накшталт сістэмаў адсочвання дронаў, а здаецца гэта ўсё пад нейкай грамадзянскай, бяскрыўднай падліўкай. Аднак калі чытаеш гэтыя заданні, то становіцца зразумела, што мэта ў іх толькі адна, што пацвердзілі мне і самі дзеці, і арганізатары конкурсаў”, - адказвае Таццяна.

Хіба кіраваць дронам - дрэнна?

Можа быць, у такім навучанні кіраванню Дрон няма нічога крамольнага, пытаемся Таццяну. Дроны ж выкарыстоўваюць і з іншымі мэтамі.

“Калі мы гаворым проста пра нейкую тэхнічную адукацыю і нейкія конкурсы, якія развіваюць дзяцей, то з гэтым усё ў парадку і да гэтага пытанняў няма. Але калі дарослыя людзі арганізуюць конкурсы, каб вельмі разумныя дзеці стваралі новыя распрацоўкі, і пры гэтым не хаваюць, што яны разумеюць, куды ідуць гэтыя распрацоўкі, то гэта лічыцца ваенным злачынствам. Бо яны не маюць права паводле ўсіх канвенцый, якія, дарэчы, Расея ратыфікавала, уцягваць дзяцей да 18 гадоў у такі ўдзел у вайне», - адзначае Таццяна Ашуркевіч.

Журналістка дадае, што такія паводзіны расейскіх уладаў ставяць дзяцей пад легітымны ўдар з боку ўкраінцаў.

“Таму што ў сваім расследаванні я згадвала, і самі дзеці мне пра гэта казалі, што з гэтых конкурсаў іх пасля запрашаюць у такія адкрытыя вайсковыя лабараторыі, якія існуюць на заводах, дзе робіцца зброя. І вось, працуючы там, дзеці якраз становяцца той самай мэтай. Гэта значыць, расійская дзяржава, і гэта не тое што нейкі сюрпрыз, абыякавая да сваіх людзей і сваіх дзяцей, калі трэба выбраць вайну”, – кажа журналістка.

На думку Таццяны, узровень цынізму ў Расеі ў гэтым пытанні максімальны, бо ўлады разумеюць, што гэтыя разумныя дзеці могуць прыносіць вялікую карысць проста тэхнічнаму сектару і мэтанакіравана выкарыстоўваюць іх дзеля вайны. Выдзяляюць вялізныя грошы, каб дзеці распрацоўвалі тэхніку для вайны ва Украіне.

Таццяна адзначае, што часта ў каментарах пад відэа з расследаваннем чытае пра тое, што, маўляў, ва Ўкраіне дзяцей таксама вучаць кіраваць дронамі. Але розніца ў тым, адзначае журналістка, што ўкраінскіх дзяцей вучаць кіраваць невялікімі дронамі, на якіх немагчыма праносіць нават нейкую найменшую бомбу. Што ж датычыцца Расеі, то там падрыхтоўка ідзе з малодшых класаў, з сямігадовага ўзросту, і гэтыя дзеці, калі ім спаўняецца 13 гадоў, пачынаюць у дзяржаўных гуртках навучаюць расейскіх вайскоўцаў правільна кіраваць дронамі, пра што расказваў ёй адзін з удзельнікаў.

Удзел беларускіх дзяцей у расейскіх конкурсах

Адным з такіх конкурсаў, у якім дзецям даюцца заданні, падобныя да вайсковых, з'яўляецца конкурс "Вялікія выклікі". Як выявілася, беларускія дзеці былі непасрэдна ўцягнутыя ў яго.

Удзел беларускіх дзяцей у гэтай каламутнай ваеннай схеме пацвердзіла і Таццяна.

“Беларускія дзеці бяруць удзел у “Вялікіх выкліках”, і, на маю думку, яны таксама ўдзельнічалі ў яшчэ адным абсалютна ваенізаваным конкурсе “Архіпелаг”. Насамрэч, нядзіўна, што беларускія дзеці прыязджаюць і бяруць удзел у іх, таму што на сам конкурс “Вялікія выклікі” сёлета паступіла 16,5 тысяч заявак ад дзяцей з краін СНД. Але на гэтым конкурсе ёсць розныя напрамкі, таму, магчыма, гэта быў кірунак, звязаны з якой-небудзь біямедыцынай, і нічога вайсковага там няма», - адзначыла Таццяна.

Ад анлайн-гульняў да рэальных дзеянняў

Як адзначаюць ў расследаванні Insider, пунктам адбору дзяцей, своеасаблівым хабам на розныя конкурсы з'яўляецца лічбавая платформа "Берлога", дзе дзецям даюцца бяскрыўдныя заданні тыпу прынесці з дапамогай дрона віртуальным пчолам мёд. Але расследаванне выявіла, што праз гэтую платформу адбываецца адбор найлепшых гульцоў для ўдзелу ў афлайн-конкурсах.

Але ці існуюць іншыя платформы, дзе віртуальных удзельнікаў адбіраюць для ўдзелу ў афлайн-мерапрыемствах? Бо нядаўна з'явілася меркаванне, што Крамлю спатрэбілася нацыяналізаваць кампанію “Леста” - распрацоўніка вядомай гульні “Свет танкаў”, каб мець уплыў на яе аўдыторыю і выяўляць найбольш здольных сярод іх, каб ангажаваць у вайсковую сферу.

Таццяна лічыць, што ўся гэтая расійская сістэма жахлівая праз тое, што зацягвае дзяцей з маленства і вядзе іх да ўзросту прыкладна 21-22 гады.

“Расце пакаленне, якое ўжо жыве ў той парадыгме, што вайна - гэта нешта звыклае, што гэта крута, як тая гульня пра мядзведзяў «Берлога», у якой дзеці павінны кіраваць дронамі, абараняць кібермёд ад кібернасякомых. Для іх гэта становіцца нормай. І тут трэба казаць пра нейкі маштаб, комплексны падыход, таму што ўсё пачынаецца з гэтай гульні, а пасля ўсё прыходзіць да конкурсаў, якіх вельмі шмат. Пазней дзеці пераходзяць да сапраўдных "патрыятычных" гульняў, дзе яны ўжо выконваюць сапраўдныя вайсковыя заданні - працуюць ваенкорамі, збіраюць аўтаматы. Гэтая гульня называецца "Зарніца", якую праводзяць кампаніі, што трапілі пад санкцыі за мілітарызацыю і дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей”, - кажа журналістка.

Гэта значыць, ідзе такі комплекс мерапрыемстваў, каб прывучыць моладзь да таго "што вайна для Расеі - гэта добра", - падагульняе Таццяна Ашуркевіч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках