9 снежня 2025, aўторак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камчатка ссунулася на два метры пасля землятрусу

5
Камчатка ссунулася на два метры пасля землятрусу

Землятрус выклікаў цунамі, вышыня хваляў дасягала 10-15 метраў.

Паўднёвая частка паўвострава Камчатка ссунулася амаль на два метры на паўднёвы ўсход пасля землятрусу 30 ліпеня, паведамляе ў аўторак, 5 жніўня, рэгіянальная філія Адзінай геафізічнай службы Расейскай акадэміі навук.

- Правялі папярэдні разлік паводле вынікаў геадынамічных назіранняў. Выявілася, што ўсе мы нядрэнна так паехалі на паўднёвы ўсход, - распавялі ў сваім Telegram-канале супрацоўнікі ўстановы. Зрух на два метры, адзначаюць эксперты, супастаўны “з гарызантальнымі зрухамі пасля землятрусу 2011 г. у Тахоку, Японія”.

Петрапаўлаўск-Камчацкі “зрушыўся сціпла”. Калі меркаваць паводле апублікаванай службай карце, зрухі ў раёне горада склалі амаль 50 сантыметраў. У цэлым "гэтая карціна зрушэнняў ўзгадняецца з папярэдняй мадэллю зрухаў у ачагу", складзенай спецыялістамі. Згодна з іх ацэнкамі, мацней за ўсё землятрус закрануў паўднёвую частку паўвострава, ля берагоў якога, на выспе Парамушыр, да прыкладу, размешчаны Паўночна-Курыльск.

Нагадаем, што 20 ліпеня ў акіяне ля ўзбярэжжа паўвострава было зафіксавана пяць землятрусаў магнітудай да 7,6. А 30 ліпеня на Камчатцы адбыўся наймацнейшы з 1952 года землятрус магнітудай 8,8.Ён выклікаў цунамі, вышыня хваляў дасягала 10-15 метраў.

Цунамі, у прыватнасці, затапіла прыбярэжныя раёны, пашкодзіла будынкі і пірс на базе расейскіх атамных падлодак. А ў Паўночна-Курыльску шкода нанесеная порту і рыбазаводу. У наступныя дні на Камчатцы адбылося яшчэ некалькі магутных афтэршокаў і прачнуліся сем вулканаў, сярод якіх - Ключавая сопка і вулкан Крашаніннікава.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках