9 снежня 2025, aўторак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі адкарэктавалі ПДР

45
У Беларусі адкарэктавалі ПДР

Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 верасня.

Лукашэнка падпісаў указ, які карэктуе правілы дарожнага руху.

Дакумент замацоўвае абавязак веласіпедыстаў і самакатчыкаў спешыцца пры перасячэнні праезнай часткі дарогі. Гэта звязана з тым, што за апошнія некалькі гадоў павялічылася колькасць ДТЗ з удзелам гэтай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху. Толькі за два гады такіх аварый здарылася амаль 900.

Комплексна перагледзедзілі падыходы да выкарыстання сродкаў персанальнай мабільнасці, "паколькі з'явіліся новыя прылады, якія не трапляюць пад класічнае паняцце". Яны здольныя развіваць хуткасць да 80 км/ч і паводле тэхнічных параметраў адпавядаюць больш электраскутарам і мапедам, чым электрасамакатам.

“Размова ідзе пра паўнацэнны транспарт, які перамяшчаецца па тратуары і стварае небяспеку для пешаходаў", - адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі.

У сувязі з гэтым удакладняецца само паняцце "сродак персанальнай мабільнасці". Пад ім разумеецца прылада, якое мае электрарухавік і максімальную хуткасць да 25 км/г. Уводзяць хуткасныя абмежаванні: ездзіць на электрасамакатах, сегвеях, манаколах можна будзе па веладарожцы з хуткасцю не больш за 25 км/г, па ходніку — не больш за 10 км/г. Забараняюць перамяшчэнне цяжкіх прыладаў, маса якіх перавышае 35 кг, па ходніку.

Электрычным прыладам, якія паводле тэхнічных характарыстык могуць быць аднесены да мапедаў і матацыклаў, даецца права ўдзельнічаць у дарожным руху. Для гэтага трэба будзе пацвердзіць тып транспартнага сродку, аформіць на яго электронны пашпарт і зарэгістраваць у ДАІ.

Удакладнілі іншыя палажэнні правілаў дарожнага руху. Напрыклад, тэрыторыі садоўніцкіх таварыстваў зараз аднесеныя да жылой зоны.

Асноўныя нормы ўказа пачнуць дзейнічаць з 1 верасня.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках