У лагер "Зубраня" прывезлі дзяцей з Індыі.
- 5.08.2025, 18:42
- 6,088
Дзеці прыбылі на запрашэнне Лукашэнкі.
У дзіцячы лагер “Зубраня” прыбылі 24 падлеткі з Індыі. Як паведаміла Міністэрства адукацыі Беларусі, візіт праходзіць падчас міжнароднай змены з назвай "Беларусь — Індыя: на крылах дружбы", а дзеці прыбылі на запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі.
Індыйскія дзеці правядуць у Беларусі 12 дзён.
“Будуць адпачываць, аздараўляцца і, вядома, знаёміцца з нашай культурай - ад традыцый і рамёстваў да народных песень і танцаў. Жывыя зносіны, сумесныя гульні, экскурсіі і творчыя сустрэчы дапамогуць юным гасцям лепш даведацца пра Беларусь, а нашым дзецям - адкрыць для сябе яркую і шматгранную Індыю», - піша Міністэрства адукацыі.