9 снежня 2025, aўторак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На падкантрольнай Украіне тэрыторыі дэмантавалі апошні помнік Леніну

16
На падкантрольнай Украіне тэрыторыі дэмантавалі апошні помнік Леніну

Ягоны дэмантаж стаў часткай працэсу дэкамунізацыі.

Апошні помнік правадыру расейскіх бальшавікоў Уладзіміру Леніну на падкантрольнай Украіне тэрыторыі афіцыйна дэмантавалі 1 жніўня. Паведамленне з адпаведнай фотасправаздачай абнародаванае на старонцы «Дэкаланізацыя. Україна» у Facebook 4 жніўня.

Паводле звестак актывістаў, помнік у Рудкаўцах Хмяльніцкай вобласці быў апошнім ва Украіне аб'ектам, які ўвекавечвае асобу Леніна ў публічнай прасторы. Ягоны дэмантаж стаў часткай працэсу дэкамунізацыі, які ідзе ў краіне з 2015 года, у адпаведнасці з законам Украіны «Аб асуджэнні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацысцкага) таталітарных рэжымаў».

«На 1 жніўня 2025 года камунальным прадпрыемствам Новаўшыцкай пасялковай рады ХП "Камунальнік" ажыццёўлены дэмантаж названага бюста (фота прыкладаецца) з наступным вывазам бюста на вытворчую тэрыторыю прадпрыемства», – гаворыцца ў заяве Новаўшыцкай пасялковай рады, якую прыводзіць «Дэкалонізація. Украіна».

У каментары выданню «Суспільне Хмельницький» новаўшыцкі пасялковы галава Анатоль Алейнік удакладніў, што помнік Леніну ў Рудкаўцах стаяў на тэрыторыі закінутай старой школы. Паводле словаў чыноўніка, «помніка як такога там не было, таму што там асобы Леніна ўвогуле не было».

«Твар быў цалкам збіты. Шыльдачку таксама знялі даўно. Калі была першая хваля дэкамунізацыі, усе помнікі, хто мог, паскідвалі, а хто не – збівалі твар. І гэты помнік Леніну на тэрыторыі закінутай школы зарос і так стаяў. Шчыра, я сам не ведаў, што ён там ёсць», – пракаментаваў Алейнік.

Помнік правадыру расейскіх бальшавікоў размясцілі ў памяшканні мясцовага камунальнага прадпрыемства, дзе знаходзяцца іншыя дэмантаваныя савецкія сімвалы, зазначыў пасялковы галава.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках