Кошты нафты ўпалі
- 5.08.2025, 21:08
- 2,610
Нафта Brent апусцілася да $67,52 за бараль.
Кошт кастрычніцкіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE Futures на мінімуме ўпаў на 1,8%, да $67,52 за бараль. Да 20:01 паводле Менска зніжэнне замарудзілася да 1,33%, нафта адскочыла да $67,85 за бараль.
Каціроўкі ўпалі пасля таго, як Bloomberg са спасылкай на крыніцы паведаміў, што Расея можа пагадзіцца на ўзаемнае паветранае перамір'е з Украінай. Суразмоўца агенцтва адзначыў, што спрыяць гэтай пастанове можа візіт спецпасланніка амерыканскага прэзідэнта Стыва Уіткафа ў Расею на гэтым тыдні. Паводле словаў іншай крыніцы, Масква можа пагадзіцца на гэтую прапанову, але толькі пры ўмове, што Кіеў таксама падпішацца пад ім.