Бранск масавана атакавалі дроны: густы дым падняўся ў раёне нафтабазы
7- 6.08.2025, 7:36
- 11,348
Прагрымела больш за 10 магутных выбухаў.
Расейскі горад Бранск масавана атакавалі невядомыя дроны. У горадзе былі чутныя магутныя выбухі, пасля чаго ў раёне мясцовай нафтабазы з'явіўся слуп дыму.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія паблікі.
Мясцовыя жыхары распавялі Telegram-каналу SHOT, што налёт на горад пачаўся а 5 раніцы, былі чутныя больш за 10 магутных выбухаў, некалькі беспілотнікаў былі збітыя.
Відавочцы паведамляюць аб слупе густога чорнага дыму на месцы падзення абломкаў беспілотнікаў у адным з раёнаў Бранска.
Жыхары іншых раёнаў вобласці паведамляюць аб гуках пралёту дронаў і выбухах.