9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта ганьба»: Дугін занерваваўся праз цвёрдую лінію ЗША ў дачыненні да Пуціна

14
«Гэта ганьба»: Дугін занерваваўся праз цвёрдую лінію ЗША ў дачыненні да Пуціна
Аляксандр Дугін

Ідэолаг Крамля рэзка змяніў рыторыку.

Расейскія прапагандысты і ідэолагі, якія яшчэ нядаўна захапляліся вяртаннем Дональда Трампа ў Белы дом, зараз рэзка мяняюць рыторыку, паведамляе «Агенцтва».

Яркі прыклад - Аляксандр Дугін - адзін з прыхільнікаў "расейскага свету". Калі ў лістападзе 2024 года ён называў перамогу Трампа "нашай перамогай", то праз дзевяць месяцаў заяўляе, што амерыканскі прэзідэнт нібыта "сышоў з розуму".

На сваёй англамоўнай старонцы ў сацсетцы X Дугін у панядзелак напісаў: "Я прыходжу да вельмі сумнай высновы: Дональд Трамп зусім вар'ят. Гэта ганьба. Мы яго любілі".

Гэтая рэзкая змена тону адбылася не адразу. У лістападзе 2024 года, пасля перамогі Трампа, Дугін захапляўся: "Традыцыйныя каштоўнасці перамаглі. Гэта і наша перамога". Да студзеня ён быў упэўнены, што Трамп і Пуцін "дамовяцца". А ўжо ў ліпені стала ясна, што энтузіязм знік - Дугін пісаў, што Трамп "апускаецца ў балота", а надзей на яго "ўсё менш і менш".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках