9 снежня 2025, aўторак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску два гады пустуе буйная былая дзяржаўная крама у праблемным будынку

1
У Менску два гады пустуе буйная былая дзяржаўная крама у праблемным будынку

Што з ёй хочуць зрабіць?

Вялікі ўніверсам «Радзівілаўскі» на вуліцы Багдановіча, 147 у Менску пустуе ўжо два гады. Які лёс чакае гандлёвы аб'ект, распавёў кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Аляксандр Шчэкавіч, паведамляе агенцтва "Менск-Навіны".

У 2021 годзе сетку прадуктовых крам «Радзівілаўскі» перадалі на забеспячэнне Менскага холадакамбіната №2.

- Цяпер частка гандлёвых аб'ектаў прыводзіцца ў нармальны выгляд, але, на жаль, не ўсе яны запатрабаваныя. Гэтыя плошчы (а гэта больш за 1000 кв. м) неаднаразова выстаўляліся на таргі, але прадаць іх не так лёгка. Частка з іх будзе здадзена пад складскія памяшканні. Найбліжэйшы продаж астатніх плошчаў з паніжаючым каэфіцыентам пройдзе ў жніўні. Мы запрашаем да ўдзелу ў лотах усе буйныя гандлёвыя сеткі, - растлумачыў Шчэкавіч.

Побач з універсамам на Багдановіча ёсць нямала гандлёвых аб'ектаў, і адкрыццё прадуктовай крамы іншай гандлёвай сеткі можа аказацца нерэнтабельным. Таму таксама разглядаўся варыянт здачы памяшканняў у арэнду пад рэалізацыю нехарчовых тавараў.

Памяшканне былой крамы "Радзівілаўскі", якое знаходзіцца на першым паверсе шматпавярхоўкі, было выстаўлена на розных інтэрнэт-пляцоўках яшчэ год таму. Тады паведамлялася, што пры будаўніцтве інфраструктуры дапусцілі пралікі, якія адбіліся на будынку. Сам дом не аварыйны, пагрозы жыхарам няма, аднак частка грунтавых вод трапляе ў сутарэнныя памяшканні.

Нагадаем, дзяржаўную гандлёвую сетку "Радзівілаўскі" адкрылі ў 2003 годзе, а ў 2021-м кампанію прызналі банкрутам. У тым жа годзе стала вядома, што праблемная гандлёвая сетка пераходзіць пад крыло "Мінскага холадакамбіната № 2". З таго часу некаторыя крамы гандлёвай сеткі пустуюць.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках