У Горадні знайшлі нелегальную вытворчасць беспілотнікаў
2- 6.08.2025, 10:37
- 3,596
Іх маглі выкарыстоўваць кантрабандысты.
Нелегальную вытворчасць беспілотнікаў і склад метэазондаў знайшлі ў двух жыхароў Горадні, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце. Вытворчасць была ў гаражы і сэрвісным цэнтры.
Сілавікі прыйшлі ў гараж-майстэрню з метэазондамі і дронамі 4 жніўня. Да гэтага былі прыцягнутыя аператыўнікі ДПК, крымінальны вышук, барацьбіты з эканамічнымі злачынствамі, падатковая, а таксама атрад "Тайфун" унутраных войскаў.
"Падчас правядзення ператрусу ў гаражы ў Горні 4 жніўня знойдзена і канфіскавана 10 метэазондаў, 10 GPS-трэкераў, фотапасткі і мабільныя тэлефоны", — паведамілі ў ДПК.