The Telegraph: Нафтавыя санкцыі Трампа ўдараць па яшчэ адной краіне
1- 6.08.2025, 10:43
- 5,934
Панясе страты не толькі Расея.
Пасля месяцаў пазбягання жорсткіх захадаў супраць Крамля, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп рыхтуецца ўпершыню прымяніць эканамічны націск на Расею праз яе вайну супраць Украіны. Зрэшты, асноўная нагрузка можа легчы не на Маскву, а на Індыю, піша The Telegraph.
Да пятніцы Трамп павінен прадставіць канкрэтныя захады, накіраваныя на тое, каб прымусіць Уладзіміра Пуціна разгледзець спыненне агню. Адным з варыянтаў з'яўляецца ўвядзенне 100-працэнтных тарыфаў на краіны, якія набываюць расейскую нафту.
Індыя ў цэнтры ціску
На мінулым тыдні Белы дом ужо павысіў тарыфы на індыйскія тавары да 25% і прыгразіў санкцыямі за закупку нафты ў Расеі. Роля Індыі ў фінансаванні расейскай вайсковай машыны відавочная: да 2022 года яна імпартавала толькі 0,2% расейскай нафты, а цяпер – 45% (блізу 2 млн барэляў у дзень). Гэта прынесла Крамлю больш за 50 млрд даляраў прыбытку толькі за мінулы год.
Нягледзячы на гэта, Кітай імпартуе яшчэ больш - 47% расейскай нафты. Аднак Трамп устрымліваецца ад жорсткіх крокаў у дачыненні да Пекіна на фоне спроб стабілізаваць амерыкана-кітайскія дачыненні.
Аналітыкі, у між іншым Цімаці Эш з Chatham House, адзначаюць, што поўныя тарыфы на расейскую нафту могуць рэзка скараціць даходы Крамля, справакаваць банкаўскія панікі і дэвальвацыю рубля. У той жа час гэта таксама можа выклікаць рост коштаў нафты і глабальныя эканамічныя ўзрушэнні.
Нягледзячы на рашучасць Трампа, Чарльз Капчан з Рада міжнародных дачыненняў папярэджвае: толькі санкцый можа быць недастаткова. Каб спыніць Пуціна, ЗША павінны не толькі ціснуць эканамічна, але і падтрымліваць Украіну зброяй і ўмацоўваць яе абаронную прамысловасць.
«Я ня думаю, што мы можам задушыць расейскую эканоміку санкцыямі. Украіне патрэбная здольнасць спыніць Пуціна на полі бою», - заявіў Капчан.
Трамп, у сваю чаргу, заяўляе: «Калі энэргетыка ўпадзе на $10 за барэль - у Пуціна не застанецца выбару. Яго эканоміка на мяжы краху».