NYT: Трамп рыхтуецца да вырашальнага раўнда з Крамлём
3- 6.08.2025, 11:18
- 2,676
Тэрмін ультыматум заканчваецца.
Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа рыхтуецца да вырашальнага дыпламатычнага этапу ў спробе прымусіць Крэмль згарнуць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.
Пра гэта паведамляе The New York Post.
Як паведамляе выданне, у найбліжэйшыя дні спецыяльны пасланнік Белага дома Стыў Уіткоф павінен сустрэцца з дыктатарам Уладзімірам Пуціным - пасля больш як паўгода без усялякага дыпламатычнага прагрэсу.
Паводле інфармацыі крыніц, знаёмых з падрыхтоўкай перамоў, Уіткофу было рэкамендавана заняць больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Масквы, улічваючы рост абурэння Трампа пастаяннымі ўдарамі РФ па мірных гарадах Украіны.
Сам прэзідэнт ЗША, аднак, пакуль не агучыў канчатковых пастаноў што да патэнцыйнага ўзмацнення санкцыйнага ціску.
«Заўтра ў нас сустрэча з Расеяй. Пабачым, што будзе. Тады мы і прымем пастанову», - заявіў Трамп у аўторак, адказваючы на пытанне журналістаў.
У той жа час ён зняпраўдзіў, што ўжо абяцаў устанавіць новыя мытныя стаўкі на ўзроўні 100%, як здавалася з папярэдніх заяў.
На фоне падрыхтоўкі ў Белым доме адбылося некалькі пасяджэнняў каманды нацыянальнай бяспекі, якая каардынуе палітыку ЗША ў дачыненні да вайны ва Украіне.
Са слоў крыніц, у фокусе - магчымыя варыянты ўздзеяння на Расею, уключаючы ўвядзенне другасных санкцый або эканамічны націск на партнёраў Масквы, якія працягваюць купляць расейскую нафту.
Нягледзячы на жорсткую рыторыку Трампа, у Вашынгтоне не выключаюць магчымасць дасягнення дамоўленасці з Крамлём.
Крыніцы выдання адзначаюць, ЗША настойваюць на заключэнні пагаднення, якое дасць магчымасць спыніць баявыя дзеянні на ўмовах, прымальных для Кіева.