Беларуска расказала, як яе падмануў хлопец-міліцыянер
10- 6.08.2025, 11:20
- 9,724
Аферыст у пагонах прыхапіў $70.
Беларуска расказала, як скончыліся яе рамантычныя стасункі з міліцыянерам-аферыстам.
Яе допіс набірае папулярнасць у сацсетцы Threads, звярнуў увагу сайт Charter97.org. Паміж парай пачаліся дачыненні на адлегласці. Аднойчы хлопец-міліцыянер прыехаў да дзяўчыны ў госці. Падчас прагулкі ён папрасіў у яе ў доўг 70 даляраў "на куртку".
Пасля вяртання ў Гомель міліцыянер заблакаваў дзяўчыну ва ўсіх сацсетках. Яна прыклала да допісу фота і імя аферыста ў пагонах.
"Саша, хоць і мінула шмат гадоў, ведай, ты – м*дак", – закончвае допіс карыстальніца Threads.
Посмотреть в Threads