9 снежня 2025, aўторак, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі выпала амаль у паўтара разы больш ападкаў, чым звычайна

1
У Беларусі выпала амаль у паўтара разы больш ападкаў, чым звычайна

Лічбы за ліпень.

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за ліпень склала +19,8°С, што вышэй за кліматычную норму на 0,9°С. Такі і цяплейшы ліпень бывае прыкладна раз у 7 гадоў, піша pogoda.by.

Найбольшыя значэнні станоўчых адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях (+1,4°С і +1,3°С адпаведна), у Берасцейскай вобласці адхіленні былі найменшымі (+0,3°С).

Тэмпература паветра ўдзень на працягу месяца ў асноўным складала +23…+29°С, у асобныя дні падвышалася да +30°С і вышэй.

Максімальнага значэння (+34,6°С) тэмпература паветра дасягнула 3 ліпеня на станцыі Берасце.

Тэмпература паветра ўначы ў асноўным знаходзілася ў межах +11…+18°С, у самыя халодныя ночы не перавышала 10°С.

Мінімальная тэмпература паветра адзначаная на станцыі Палеская 6 ліпеня і склала 6,9°С.

Тым не менш у асобныя дні месцамі па краіне былі зарэгістраваны трапічныя ночы (мінімальная тэмпература паветра за ноч складала +20°С і больш).

За месяц у сярэднім па краіне выпала 129 мм ападкаў, што склала 144 працэнты кліматычнай нормы.

Лішак ападкаў адзначаўся на большай частцы тэрыторыі краіны. Колькасць ападкаў першай дэкады месяца была блізкай да кліматычнай нормы. У другой і асабліва ў трэцяй дэкадзе адзначалася празмернае ўвільгатненне: выпала 141 і 188% дэкаднай нормы адпаведна.

На працягу месяца адзначалася ад 8 да 18 дажджлівых дзён (дзён з сумай ападкаў за дзень 1 мм і больш) пры норме 9-11 дзён.

На працягу месяца па тэрыторыі краіны назіраліся туманы, навальніцы, адзначалася выпадзенне граду дыяметрам да 9 мм (Пінск).

Дажджы ў асноўным насілі залеўны характар, у асобныя дні месяца дасягалі крытэрыю небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явы: вельмі моцны дождж - да 94 мм (ГП Малявіцкая Рудня) і вельмі моцная залева - да 39,5 мм (Беразіно).

У асобных раёнах адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш, месцамі дасягнула крытэрыю небяспечнай гідраметэаралагічнай з'явы (25 м/с і больш). Максімальная хуткасць ветру за месяц зарэгістравана на станцыі Магілёў 10 ліпеня (26 м/с).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках