9 снежня 2025, aўторак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гаспадара катэджа пад Менскам з сейфа зніклі 12 тысяч даляраў

У гаспадара катэджа пад Менскам з сейфа зніклі 12 тысяч даляраў

Адбіткі пальцаў прывялі да «крыптабізнэсоўцы».

Аднойчы гаспадар прыватнага дома ў Менскім раёне выявіў прапажу з сейфа 12 тысяч даляраў. На месцы знайшлі адбіткі пальцаў. Прычым тут сын жонкі ўладальніка сейфа і крыптавалюта, распавялі ў Дзяржкамітэце судовых экспэртыз.

У адзін з чэрвеньскіх дзён гаспадар прыватнага дома пад Менскам выявіў прапажу з сейфа 12 тысяч даляраў. Ён звярнуўся ў міліцыю. На месца выязджала следча-аператыўная група - эксперт, які ўваходзіў у яе, знайшоў і «зняў» сляды рук з дзверцаў шафы, дзе размяшчаўся сейф.

Экспертыза паказала, што адбіткі належаць 20-гадоваму пасынку заяўніка, які пражывае ў тым самым доме. Хлопца затрымалі. Ён расказаў, што падабраў код да сейфа.

«Грошы з яго браў часткамі ў перыяд з траўня да чэрвеня, пераводзіў іх у крыптавалюту і ўкладваў на біржы спрабуючы зарабіць, аднак ягоны «бізнэс» застаўся стратным. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца», - паведамілі ў ДКСЭ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках