9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецпрадстаўнік Трампа Уіткоф сустрэўся з Пуціным

4
Спецпрадстаўнік Трампа Уіткоф сустрэўся з Пуціным
Фота: Getty Images

Прэзідэнт ЗША чакае вынікаў перамоў.

Спецпрадстаўнік ЗША Стыў Уіткоф сустрэўся з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведамляюць расСМІ.

«Пуцін прымае ў Крамлі спецпасланніка прэзідэнта ЗША Уіткофа, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы», - гаворыцца ў паведамленні прапагандысцкага выдання «РИА Новости».

У той жа час як піша CNN, перад візітам Уіткофа ў Маскву Трамп сумняваўся ў гатоўнасці Пуціна спыніць вайну ва Украіне і, хутчэй за ўсё, баіцца стаць "падманутым лідарам".

Аднак за дзень да сустрэчы спецпрадстаўніка ЗША з прэзідэнтам РФ Трамп заявіў, што пачакае да завяршэння перамоў, каб пастанавіць, ці ўводзіць новыя санкцыі супраць РФ.

"Заўтра ў нас сустрэча з Расеяй. Пабачым, што будзе. Мы прымем рашэнне ў той момант", - падкрэсліў ён.

Таксама за дзень да візіту Уіткофа Трамп пагаварыў праз тэлефон з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, каб абмеркаваць новыя санкцыі супраць РФ. Са слоў украінскага лідара, гэтыя санкцыі могуць "значна змяніць" расейскую эканоміку.

У сваю чаргу, як падкрэслілі ў CNN, прэзідэнт ЗША ўсё больш страчвае цярпенне праз супраціў Расеі яго мірным намаганням і называе паветраныя атакі на Украіну "агіднымі", абвінавачваючы Пуціна ў тым, што ён "расказвае глупства" падчас іх тэлефонных размоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках