Максім Мірны трэніруе Арыну Сабаленку
6- 6.08.2025, 15:49
- 3,748
Дзве зоркі беларускага тэніса правялі трэніроўку.
Першая ракетка свету Арына Сабаленка рыхтуецца да старту на турніры WTA-1000 у Цынцынаці.
Як паведамляе тг-канал ВВ Tennis, беларуска трэніруецца пад кіраўніцтвам свайго земляка Максіма Мірнага.
48-гадовы Мірны з'яўляецца пераможцам Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане ў міксце з Вікторыяй Азаранкай, а таксама 6-разовым чэмпіёнам турніраў «Вялікага шалома» ў парным разрадзе.