9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшы вытворца цэменту ў Расеі перайшоў на чатырохдзённы тыдзень

3
Найбуйнейшы вытворца цэменту ў Расеі перайшоў на чатырохдзённы тыдзень

Адбываецца абвальнае скарачэнне тэмпаў будаўніцтва жылля.

Кампанія “Цэмрас” найбуйнейшы расейскі вытворца цэменту, з 1 кастрычніка 2025 года пераводзіць супрацоўнікаў кіруючай кампаніі і заводаў на чатырохдзённы працоўны тыдзень, паведамляе “Агенцтва навін “Будаўнічы бізнэс”. Прычына такой меры - скарачэнне спажывання цэменту і рост долі імпарту на расейскім рынку, адзначылі ў кампаніі.

Пастанова пра пераход на чатырохдзённы працоўны тыдзень, з'яўляецца "вымушанай, але ўзважанай мерай", заявілі ў "Цэмрасе", які валодае 18 заводамі і кар'ерамі ў здабычы нярудных матэрыялаў. Там адзначылі, што гэта неабходна для "доўгачасовага захавання ўстойлівасці і сацыяльнага балансу на перыяд нестабільнасці" і з аднаўленнем попыту на прадукцыю ў краіне кампанія вернецца да штатнага рэжыму працы. Кіраўніцтва імкнецц захаваць кваліфікаваны персанал, запэўнілі ў кампаніі.

У красавіку аналітыкі "Саюзцэменту", які аб'ядноўвае найбуйнейшых вытворцаў цэменту ў РФ, і кансалтынгавай кампаніі СМПРО прадказалі, што вытворчасць гэтага матэрыялу ў краіне будзе падаць бліжэйшымі двума гадамі. Прычына - скарачэнне тэмпаў будаўніцтва жытла і завяршэнне рэалізацыі буйных інфраструктурных праектаў. У 2025-м, паводле прагнозу, выпуск цэменту ўпадзе на 7,5%, да 51,4 млн. тон, а ў 2026-м - яшчэ на 0,5%, да 51,2 млн. тон. Паводле кансерватыўнага сцэнара Мінэканомікі, у бягучым годзе зніжэнне спажывання цэменту можа дасягнуць 11, 9% (58, 5 млн. тон).

У пачатку ліпеня "Цэмрас" таксама абвясціў, што часова спыніць працу Белгародскі цэментны завод з прычыны пагаршэння рынкавай кан'юнктуры, падзення рэнтабельнасці вытворчасці і павышэння долі імпартнага цэменту на будаўнічым рынку РФ. У кампаніі спасылаліся таксама на скарачэнне аб'ёмаў закупаў цэменту дэвелаперам праз высокую стаўку ЦБ, згортванне бязадраснай ільготнай іпатэкі і запаволення будаўнічых праектаў.

Раней пра перавод сваіх прадпрыемстваў на скарочаны працоўны тыдзень паведамлялі і іншыя расейскія вытворцы. У канцы ліпеня пра гэта абвясціў “Лікінскі аўтобусны завод” (ЛіАЗ): аўтазавод з ліпеня перайшоў на чатырохдзённы працоўны тыдзень праз рэзкае скарачэнне попыту на аўтобусы (на 60%, паводле паведамлення кампаніі).

ЛіАЗ стаў чацвёртым буйным аўтавытворцам у РФ, які ўвёў няпоўны працоўны тыдзень праз крызіс ў галіне. Раней у ліпені пра пераход на скарочаны тыдзень са жніўня паведаміў Горкаўскі аўтазавод (ГАЗ), персанал якога адпраўлялі ў планавы карпаратыўны водпуск да 3 жніўня. КамАЗ таксама з 1 жніўня ўвёў скарочаны працоўны тыдзень для падраздзяленняў з няпоўнай загрузкай. АўтаВАЗ разглядае магчымасць пераходу на скарочаны працоўны тыдзень з 29 верасня.

Таксама Mash паведамляў, што праз падзенне попыту як мінімум да 4 жніўня прыпыніў вытворчасць Паўлаўскі аўтобусны завод (ПАЗ). Аднак у прэс-службе прадпрыемства пазней заявілі, што гаворка ідзе пра планавы аплатны водпуск для супрацоўнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках