Bloomberg: Тэрмін ультыматуму ЗША Расеі сканчаецца
5- 6.08.2025, 16:45
- 5,144
Трамп перад выбарам.
Тэрмін ультыматуму прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Пуціну ў пытанні спынення агню ва Украіне, заканчваецца ў найбліжэйшую пятніцу. Першапачаткова ўстаноўлены на 50 дзён, тэрмін быў рэзка скарочаны да 10. У выпадку ігнаравання ўмоў, ЗША пагражаюць прымяніць жорсткія эканамічныя меры - ваеннага ўмяшання не плануецца з-за ядзернага арсенала Расеі, піша Bloomberg (пераклад - сайт Charter97.org).
Адміністрацыя Трампа разглядае варыянт увядзення другасных санкцый супраць краін, якія набываюць расейскія энэргарэсурсы. Гэта, перш за ўсё, Кітай і Індыя - ключавыя гандлёвыя партнёры Масквы. Сенат падрыхтаваў ужо законапраект, які прадугледжвае мыты да 500% для такіх краін. Трамп прапануе больш умераныя 100%, але эфект можа быць падобным: пагаршэнне адносін з патэнцыйнымі хаўруснікамі.
Індыя, нягледзячы на ўдзел у антыкітайскім альянсе Quad, настроеная рашуча. Пасля ўвядзення ЗША 25% мытаў на індыйскія тавары, Нью-Дэлі заняў жорсткую пазіцыю ў адказ на пагрозы другасных санкцый. Кіта, для якога ЗША галоўны геапалітычны супраціўнік, працягвае ўзмацняць стратэгічнае партнёрства з Расеяй.
На фоне абвастрэння сітуацыі Трамп накіраваў спецпрадстаўніка Стыва Ўіткафа ў Маскву для перамоваў. Аднак перспектыва, што і Расея, і яе хаўруснікі праігнаруюць амерыканскія пагрозы, ставіць Вашынгтон перад выбарам: альбо адступіць і выглядаць слаба, альбо перайсці да яшчэ больш цвёрдых мер, якія ЗША не гатовыя ўжываць.
Як казаў былы дзяржсакратар ЗША Джордж Шульц: "Не накіроўвай вінтоўку, калі не гатовы страляць". Сёння гэтая метафара як ніколі актуальная.