9 снежня 2025, aўторак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італія адобрыла будаўніцтва маста, пра які марылі яшчэ ў часы Цэзара.

6
Італія адобрыла будаўніцтва маста, пра які марылі яшчэ ў часы Цэзара.

Мост каштуе больш за 13 млрд. еўраў.

Італія адобрыла праект будаўніцтва моста, коштам больш за 13 млрд еўраў, які злучыць мацерыковую частку Італіі з выспай Сіцылія праз Месінскі праліў, піша AP.

Доўгачаканы праект дасць магчымасць пачаць будаўніцтва падвяснога моста, нягледзячы на небяспеку землятрусаў, уздзеянне на навакольнае асяроддзе і пагрозы ўмяшання мафіі.

Міжведамасная камісія ў наглядзе за стратэгічнымі дзяржаўнымі інвестыцыямі адобрыла праект коштам 13,5 млрд. еўраў.

Міністр транспарту краіны Матэа Сальвіні заявіў, што праект стане "акселератарам развіцця" поўдня Італіі.

Папярэднія працы могуць пачаць ўжо гэтым летам, а будаўніцтва плануюць распачаць у наступным годзе.

У траўні 2023 года італьянскі Сенат адобрыў урадавую пастанову будаўніцтва моста, які злучыць мацерыковую частку краіны з выспай Сіцылія.

У канцы чэрвеня 2025 г. італьянскія міністры прапаноўвалі аднесці будаўніцтва маста на Сіцылію да вайсковых выдаткаў на фоне новай мэты NATO выдаткаваць на абарону 5% ад ВУП.

Мост праз Месінскі праліў спраектаваны па схеме вісячага маста. Даўжыня яго цэнтральнага пралёта складзе 3300 метраў, шырыня - 60,4 метра, размяшчацца ён будзе на вышыні 65 метраў над узроўнем мора для транзіту буйных судоў.

Пытанне злучэння Сіцыліі і Калабрыі (бліжэйшага да выспы рэгіёну мацерыковай Італіі) ўзнікла яшчэ 2 тысячагоддзі таму. Старажытныя рымляне збудавалі мост з лодак і бочак у 251 г. да н.э. з ініцыятывы консула Лучыа Чэчыліа Метэлы. Пераправа была неабходная, каб даставіць у Рым 140 сланоў і іншыя трафеі, забраныя ў карфагенцаў на Сіцыліі. Аднак такая пераправа была толькі часовая, бо яна поўнасцю блакавала суднаходства ў праліве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках