Што трэба ведаць беларусам пра змены у польскім законе аб замежніках
1- 6.08.2025, 17:37
- 9,758
Асноўныя палажэнні.
Урад Польшчы зацвердзіў праект зменаў у законе аб замежніках і некаторыя іншыя законы. У публічным доступе - асноўныя палажэнні дакумента. Іх прааналізавалі юрысты праекта Partyzanka.
Заявы на ВНЖ - праз анлайн-модуль.
Усе заявы на часовыя або пастаянныя ВНЖ і карты доўгатэрміновага рэзідэнта ЕЗ трэба будзе падаваць выключна анлайн - праз сістэму MOS II (Модуль Абслугоўвання Справаў).
На думку Рады міністраў, такая пастанова павінна скараціць злоўжыванні з боку пасярэднікаў, паскорыць працэдуры і палепшыць абмен інфармацыяй паміж ваяводствамі і Агенцтвам унутранай бяспекі.
Змены для ўкраінцаў пад часовай абаронай
Грамадзяне Украіны праз MOS змогуць падаць заяву на трохгадовы ВНЖ, каб перайсці з часовага статуса. Урад бачыць у гэтым зніжэнне нагрузкі на сістэму сацыяльнай дапамогі.
Пастанова аб дэпартацыі - хутчэй і прасцей
Праект прадугледжвае, што апавяшчэнне абавязку пакінуць Польшчу будзе дастаўленае, калі пастанову адправяць на e-mail або праз сістэму ePUAP.
Калі іншая дзяржава ЕЗ ужо прыняла пастанову аб вяртанні замежніка, Польшча не будзе выносіць сваю асобную пастанову, а прызнае пастанову іншай краіны. Гэта паскорыць выкананне пастаноў аб вяртанні, выдадзеных іншымі краінамі ЕЗ.
Змены набудуць моц пасля публікацыі.