9 снежня 2025, aўторак, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская рэстарацыя штрафуе за недаедзеныя стравы

22
Менская рэстарацыя штрафуе за недаедзеныя стравы

Наведвальнікі абурыліся.

Днямі у сетцы разляцелася звестка, што ў менскім рэстаране UMI нібыта штрафуе гасцей, якія не даядаюць узятыя стравы са шведскай лініі. Мы звярнуліся па каментар да ўладальніка ўстановы, які патлумачыў, у чым насамрэч сутнасць ініцыятывы, піша Onlíner.

У аб'вестцы, якую размясцілі ва ўстанове, напісана наступнае:

“У нашай рэстарацыі падтрымліваюць прынцып: “Бяры столькі, колькі з'ясі”. За рэшткі ежы больш за 300 г. спаганяецца плата за 1 порцыю комплекснага меню (з разліку кожныя 300 г.): абед (12:00-15:30) - 35 руб / 300 г, вячэра (17:30-22:00) - 49 руб / 300 г. па тарыфу».

@kseniya.ivanovskaya Не знаю, как вы, а я рада, что ввели штрафы. У кого нет внутреннего чувства меры, кто не умеет бережно обращаться с едой только так и поймёт. А вы за или против такого нововведения? #ресторан #минск #безлимит #umi #обзор ♬ оригинальный звук - Ксю, дай наводку

Абвестка выклікала нямала пытанняў у каментарах. Напрыклад, як ежу ўзважваюць, ці сапраўды будуць браць грошы за недаедзенае і што рабіць, калі ежа проста не спадабалася? Узніклі пытанні і аб правамернасці такіх новаўвядзенняў - бо госць ужо аплаціў уваход і можа выбіраць ежу.

"Мы нікога не штрафуем". Каментар рэстарацыі

Каб разабрацца, наколькі падобныя ініцыятывы законныя і як яны рэалізуюцца практычна, мы звярнуліся па каментар да ўладальніка рэстарацыі. Паводле яго слоў, за ежу, што засталася на талерках, ва ўстанове нікога не караюць, а сама аб'ява садзейнічае выхаванню культуры спажывання.

- Мы нікога не штрафуем - ні з аднаго чалавека мы не ўзялі ні капейкі. Гэтую аб'яву павесілі хутчэй як выхаваўчую меру. Каб госці не бралі больш, чым маглі з'есці, - растлумачыў Арцём Стрыгін, уладальнік установы.

- З пункту гледжання закона спаганяць плату за недаедзеную ежу неправамерна, і мы гэта добра разумеем. Пасля таго як павесілі дадзеную аб'яву, наведвальнікі сталі больш свядома падыходзіць да выбару і памеру ежы. Колькасць харчовых адкідаў значна знізілася - з 30 мяшкоў смецця ў дзень да амаль 10.

З верасня рэстарацыя плануе ўвесці новую сістэму матывацыі: калі за сталом у гасцей застанецца менш за 300 г. ежы на чалавека - яны атрымаюць зніжку 10 рублёў. Мы кансультаваліся з юрыстамі, гэта правамерна і сумленна ў адносінах да тых, хто шануе працу кухараў і прадукты.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках