9 снежня 2025, aўторак, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Гомеля знайшоў у сваім гаражы тарантула

9
Жыхар Гомеля знайшоў у сваім гаражы тарантула

Фотафакт.

Жыхар Гомеля Віктар знайшоў у сваім гаражы паўднёварасейскага тарантула. Здымак членістаногага ён даслаў выданню Fishingby.com.

Павука Віктар заўважыў у сваім боксе ў гомельскім гаражна-будаўнічым кааператыве № 21. Няпрошаны госць здаўся гамяльчаніну “проста вялізным”, але “паводзіў сябе дастаткова міралюбіва і нападаць ні на каго не збіраўся”.

Нагадаем, на поўдні Беларусі сустракаецца паўднёварасейскі тарантул (Lycosa singoriensis), які дасягае ў памеры 3 см і больш. Выглядае, як і атрутны, але ягоны ўкус небяспекі для чалавека не стварае.

У траўні 2025 года загадчык лабараторыі аптымізацыі экасістэм Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Віктар Дзямянчык адзначаў, што з прычыны засухі трэба чакаць нашэсця ў гарады лясных "прышэльцаў".

“Засуха прывяла да таго, што, напрыклад, буйным жывёлам не хапае кармавой базы. Таму яны ідуць да населеных пунктаў. Варта чакаць лясных „прышэльцаў“. Напрыклад, ліс, янотападобных сабак, рэптылій, якія адчуваюць вельмі вялікі дэфіцыт вільгаці. Таму гэты сезон будзе, вядома ж, выпрабаваннем для нашай занальнай прыроды», - казаў Віктар Дзямянчык у эфіры СТБ.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках