Грыбны бум у Беларусі: лісічкі збіраюць багажнікамі, баравікі - сотнямі
8- 6.08.2025, 19:43
- 9,054
Гэты сезон стане рэкордным для многіх грыбнікоў.
Прырода дапамагае беларусам змірыцца з негарачым і дажджлівым летам. Такое надвор'е забяспечыла сапраўдную грыбную ліхаманку.
Мяркуем, што гэты сезон стане рэкордным для многіх грыбнікоў.
Чытачы NewGrodno.by падзяліліся з парталам сваімі поспехамі. Іх мэтай былі баравікі, таму ў выходны жонкі адправіліся ў тыя месцы, дзе маглі расці белыя.

Збіралі грыбы ў межах Шчучынскага раёна.

“За тры гадзіны удваіх нарэзалі два вялікія 12-літровыя вядры», - расказала жанчына.
Дома пералічылі - 353 баравікі. Ды якіх: маладыя і прыгожыя. Такія хочацца адразу закінуць у слоік з марынадам, падзяліліся грыбнікі.
Таксама сабралі паўвядра чырвонагаловікаў і крыху падбярозавікаў.
“Чарвівых было амаль 20. У гэтым плане стала лепей. Бо мінулымі выходнымі прыйшлося выкінуць ледзь не ўсе сабраныя грыбы: былі чарвівыя», – удакладніла аматарка ціхага палявання.
Багажнік лісічак
На Магілёўшчыне беларусы проста “купаюцца” ў лісічках. Беларусы - муж з жонкай - у Чавускім раёне за дзень назбіралі 132 кг. гэтых грыбоў.

Калі складана ўявіць аб'ём, дапаможам: поўны багажнік аўто, яшчэ і ў салон прыйшлося частку змясціць. Відэа блогераў у TikTok заўважыў партал Blizko.by.
@sergei2089 #лисички #врекомендации #2025 #лес ♬ оригинальный звук - Сергей Зейналов568
Каментатары падзяліліся на два лагеры. Адны шчыра радуюцца за ўдачлівых грыбнікоў і просяцца ў госці, дзеляцца і сваімі грыбнымі месцамі. Іншыя - асуджаюць: "Вас не разарве ад такой колькасці грыбоў?".
Жанчына расказала, што грыбы нарыхтоўваюць на зіму і прадаюць - па 6 рублёў за кілаграм.