Рубіа расказаў пра званок Уіткафа пасля ягонай сустрэчы з Пуціным
3- 6.08.2025, 20:07
- 9,888
Пасланнік прэзідэнта ЗША размаўляў з дыктатарам РФ блізу трох гадзінаў.
Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што «некалькі хвілінаў таму» паразмаўляў праз тэлефон з пасланцам прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам пасля ягонага візіту ў Расею і перамоваў з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.
«Спадзяюся, хутка з'явяцца нейкія заявы, можа быць, станоўчыя, а можа – не», – сказаў ён.
Паводле словаў Рубіа, Злучаныя Штаты неўзабаве прымуць пастанову наконт санкцый супраць Расеі.
Сустрэча Пуціна і Уіткафа адбылася днём 6 жніўня, яна доўжылася блізу трох гадзінаў. Пасланнік прыляцеў у Маскву раніцай – за некалькі дзён да заканчэння тэрміну ўльтыматуму Дональда Трампа.