Трамп заявіў пра вялікі прагрэс на сустрэчы Пуціна і Уіткафа
29- 6.08.2025, 20:17
- 19,114
Прэзідэнт ЗША праінфармаваў пра сустрэчу некаторых еўрапейскіх хаўруснікаў.
На сустрэчы дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна і спецпасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа ў Маскве быў дасягнуты прагрэс, сустрэча была прадуктыўнай, напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп.
«Быў дасягнуты вялікі прагрэс! Пасля гэтага я паінфармаваў некаторых нашых еўрапейскіх хаўруснікаў. Усе згодныя з тым, што гэтая вайна павінна скончыцца, і мы будзем працаваць над гэтым у найбліжэйшыя дні і тыдні», – напісаў Трамп.