Reuters: ЗША ўвядуць другасныя санкцыі супраць Расеі
15- 6.08.2025, 20:27
- 18,770
Захады зацвердзяць 8 жніўня.
ЗША плануюць ударыць па Расеі другаснымі санкцыямі. Такія захады зацвердзяць у пятніцу, 8 жніўня.
Пра гэта паведамляе Reuters.
Неназваны прадстаўнік Белага дому расказаў выданню, што сустрэча Уіткафа з Пуціным прайшла паспяхова.
«Расейцы зацікаўленыя ў прадаўжэнні супрацоўніцтва з ЗША. Другасныя санкцыі, як і чакалася, будуць уведзеныя ў пятніцу», – дадаў ён.