9 снежня 2025, aўторак, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп стэлефанаваўся з Зяленскім

7
Трамп стэлефанаваўся з Зяленскім

У размове таксама бралі ўдзел еўрапейскія лідары.

Прэзідэнты ЗША і Украіны Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі пачалі тэлефонную размову. Пра гэта паведамілі крыніцы агенцтва Reuters і ўкраінскага выдання «Суспiльне».

Інфармацыя пра размову з'явілася праз кароткі час пасля заявы дзяржсакратара ЗША Марка Рубіа пра тое, што амерыканская адміністрацыя звязалася са спецыяльным прадстаўніком Трампа Стывам Уіткафам паводле вынікаў ягоных трохгадзінных перамоваў у Маскве з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пазней паведаміў, што ў размове таксама бралі ўдзел еўрапейскія лідары, і падзякаваў ім за падтрымку.

«Украіна абавязкова абароніць сваю незалежнасць. Нам усім патрэбны доўгі і надзейны мір. Расея павінна скончыць вайну, якую сама і пачала. Дзякуй усім, хто падтрымлівае Украіну», – сказана ў паведамленні кіраўніка дзяржавы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках