9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Трамп заклікаў сваю каманду імгненна рыхтаваць сустрэчы з Пуціным і Зяленскім

42
CNN: Трамп заклікаў сваю каманду імгненна рыхтаваць сустрэчы з Пуціным і Зяленскім

Абмяркоўваюцца некалькі варыянтаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў сваю каманду дзейнічаць хутка пры планаванні сустрэч з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Пра гэта паведамляе CNN.

Адзначым, што ўчора спецпрадстаўнік Трампа Стыў Уіткаф прыбыў у Маскву і правёў перамовы з Пуціным. Ключавой тэмай была вайна ва Украіне.

Пасля гэтага Трамп паведаміў еўрапейскім лідарам праз тэлефон, што хацеў бы, магчыма, ужо на наступным тыдні, сустрэцца з Пуціным, пасля чаго адбудуцца трохбаковыя перамовы, у якіх будзе Зяленскі. Крыніца CNN ва ўрадзе ЕP пацвердзіла змест такой размовы.

Таксама два прадстаўнікі Белага дома паведамілі выданню, што Пуцін прапанаваў сустрэцца з Трампам падчас сваёй сустрэчы з Уіткафам.

Cа слоў двух чыноўнікаў, памочнікі Трампа неадкладна прыступілі да планавання гэтых сустрэч. Звычайна планаванне паездак прэзідэнта і важных сустрэч з двума сусветнымі лідарамі патрабуе часу. Аднак, як адзначылі чыноўнікі Белага дома, Трамп заклікаў сваю каманду дзейнічаць хутка.

«Са звестак Белага дома, месца правядзення пакуль не вызначанае, але абмяркоўваюцца некалькі варыянтаў. У заяве таксама гаворыцца, што перамовы могуць адбыцца ўжо на наступным тыдні або на працягу наступных двух тыдняў», - дадало CNN.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках