«Расею сціраюць з карты свету»
16- 7.08.2025, 11:26
- 13,880
Фота: Главред
У найбліжэйшыя гады можа знікнуць амаль 130 гарадоў РФ.
Расейскія гарады, асабліва ў глыбінцы, пачнуць масава знікаць з твару зямлі праз дрэннае фінансаванне, паведаміў ваенны экспэрт Алег Жданаў. Каб працягваць вайну, Пуціну даводзіцца скарачаць выдаткі на іншыя патрэбы.
У выніку ў Расеі ўжо не засталося некалькіх галін эканомікі, а хутка краіна застанецца і без больш чым сотні сваіх гарадоў.
«У найбліжэйшыя гады з карты Расейскай Федэрацыі можа знікнуць амаль 130 гарадоў у Масковіі. Бачыце, а Пуціну патрэбныя новыя тэрыторыі. Мала яму сваёй. Замест таго каб ратаваць гэтыя 130 гарадоў, ён ваюе. У найбольш уразлівым становішчы знаходзяцца гарады Бранскай, Наўгародскай, Кіраўскай абласцей і Краснаярскага краю, дзе назіраецца дэфіцыт унутраных рэсурсаў і складанасці з залучэннем замежнага фінансавання. Будзеце смяяцца, але адным з першых можа знікнуць Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобласці», — здзівіў навіной ваенны экспэрт.
Пры гэтым Жданаў падкрэсліў: «Расейская Федэрацыя ўсе грошы кінула на вайну. У гэтых гарадах недафінансаванне бюджэту. Ім няма за што жыць, а знаходзяцца яны, як правіла, дзесьці там, у глушы, куды давезці прадукты, падвесці камунальныя паслугі надзвычай цяжка. Газу там, вядома ж, няма. Расейская Федэрацыя — газавая краіна, але, на маю думку, яна больш чым на 70% не газіфікаваная. Акрамя буйных гарадоў, газу няма амаль нідзе. Затое газаправодаў... Каму хочаце газ, толькі не сабе. Вось гэтыя гарады і паміраюць, а Пуціну галоўнае — захапіць Данецкую вобласць, а яшчэ хоча Херсонскую і Запарожскую, але не дачакаецца».