9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некалькі кампаній «падзялілі» Беларусь па дзве вобласці на душу

6
Некалькі кампаній «падзялілі» Беларусь па дзве вобласці на душу
Фота: pixabay.com

Цяпер іх чакаюць мільённыя штрафы.

МАРГ правёў антыманапольнае расследаванне і выявіў картэльную змову паміж вытворцам сродкаў абароны раслін ТАА «Франдэса» і трыма буйнымі дылерамі — «Адкрыты гарызонт», «Майстар ураджаю» і «Свет абароны». Ім пагражаюць мільённыя штрафы, піша «Зеркало».

Як высветлілася, удзельнікі дамовіліся паміж сабой аб падзеле беларускага рынку па рэгіёнах. Кожны дылер працаваў толькі ў строга вызначаных дзвюх абласцях, а сам вытворца наўпрост пастаўляў прадукцыю самым буйным пакупнікам у краіне.

Каб ніхто не парушаў «межы», удзельнікі картэлі склалі спіс — якія кампаніі «замацаваныя» за якім прадаўцом. Згодна з сакрэтнай дамоўленасцю, мэнэджары не мелі права кантактаваць з «чужымі» кліентамі: прапаноўваць тавар, рэкламаваць і нават укладаць з імі дамовы.

Акрамя таго, пры ўдзеле ў тэндарах яны загадзя ўзгаднялі цэны і ўмовы — такія, каб перамагаў патрэбны дылер. Гэта значыць, фактычна, канкурэнцыі паміж імі не было зусім.

Цяпер кампаніям пагражае штраф на суму амаль 5 мільёнаў рублёў.

«Картэлі прызнаюцца самымі небяспечнымі парушэннямі антыманапольнага заканадаўства, якія маюць пагібельны ўплыў на эканоміку дзяржавы», — дадалі ў МАРГ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках