9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Індыйскія НПЗ чакаюць распараджэння ўрада аб спыненні закупак нафты з РФ

3
Reuters: Індыйскія НПЗ чакаюць распараджэння ўрада аб спыненні закупак нафты з РФ

Ціск з боку ЗША ўзмацняецца.

Індыйскія нафтаперапрацоўчыя кампаніі чакаюць указанняў ад урада пасля пастановы ЗША ўвесці дадатковыя мыты на 25% на індыйскія тавары. Новыя меры сталі адказам на далейшы імпарт расейскай нафты.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Вашынгтон ужо ўвёў тарыфы для скарачэння гандлёвага дэфіцыту з Нью-Дэлі, але цяперашнія меры наўпрост звязаныя з энэргетычным супрацоўніцтвам Індыі з Масквой.

Прыватныя кампаніі прадаўжаюць закупкі

Дзяржаўныя НПЗ прыпынілі пастаўкі, тады як прыватныя кампаніі – Reliance Industries, Nayara Energy і HPCL Mittal Energy – далей купляюць.

Прадстаўнік прыватнай нафтавай кампаніі ў Індыі заявіў: «Пакуль урад не даў указанняў, мы не будзем спыняць імпарт расейскай нафты».

Расея забяспечвае больш за траціну патрэб Індыі ў нафце, якая з'яўляецца трэцім найбуйнейшым імпарцёрам у свеце.

Ціск з боку ЗША і магчымыя наступствы

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп рэзка крытыкуе ўгоды Індыі з Расеяй, мяркуючы, што яны дапамагаюць фінансаваць вайну супраць Украіны.

Улады Індыі назвалі дзеянні ЗША «нясправядлівымі, неабгрунтаванымі і непрымальнымі».

У адказ на санкцыі Індыя можа павялічыць закупкі нафты ў альтэрнатыўных пастаўшчыкоў – з Блізкага Усходу, Афрыкі і Амерыкі.

Савудаўская Арабія ўжо падвысіла кошт нафты для азіяцкіх краін, чакаючы росту попыту з боку Індыі. «У чаканні падвышанага попыту, яны ўтрымліваюць цэны на высокім узроўні», – адзначыў прадстаўнік аднаго з НПЗ.

Новыя тарыфы ўваходзяць у дзеянне праз 21 дзень

Чакаецца, што дадатковыя мыты пачнуць дзейнічаць праз тры тыдні. Аднак указ Трампа прадугледжвае магчымасць іх скасавання, калі Расея або Індыя «ў дастатковай ступені ўзгодняюць свае пазіцыі з ЗША ў пытаннях нацыянальнай бяспекі, замежнай палітыкі і эканомікі».

Следам за Індыяй Трамп не выключае ўвядзення другасных санкцый супраць Кітая за дапамогу Расеі ў вайне супраць Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках