9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румынія затрымала дзіўны груз, які рухаўся з Беларусі ў Прыднястроўе

8
Румынія затрымала дзіўны груз, які рухаўся з Беларусі ў Прыднястроўе

У ім былі тоны матэрыялаў, з якіх можна рабіць беспілотнікі.

Улетку і ўвосень мінулага года на румынскай мытні Албіца затрымалі тоны шклотканіны, якую можна выкарыстоўваць у вытворчасці дронаў і іншага вайсковага абсталявання — дзесяць фур з Беларусі ехалі на завод у Прыднястроўе.

Груз перавозіўся ў Ціраспаль на замову чэшскай кампаніі Labara SRO, піша ў сваім матэрыяле выданне Ziarul de Iași.

Шклотканіна, якую везлі фуры, як паведамілі крыніцы СМІ, мае падвойнае прызначэнне — цывільнае і вайсковае, а «ў вайсковай сферы іх можна выкарыстоўваць пры вытворчасці дронаў».

Падазрэнні ў мытнікаў выклікала краіна паходжання тавару, Беларусь, якая знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі за падтрымку вайны Расеі супраць Украіны. Пры гэтым груз прызначаўся для завода «Малдавізаліт» у Ціраспалі, які, са звестак крыніц ZDI і вывучаных выданнем дакументах, належыць кампаніі, якая мела сувязі з суб'ектамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЕЗ і іншых краін.

Як пісала выданне Europa Liberă Moldova, да пачатку поўнамаштабнай вайны «Малдавізаліт», яго даччынае прадпрыемства ў Расні і роднасны завод у Свярдлоўскай вобласці мелі дзясяткі кантрактаў з Мінабароны Расеі на пастаўку прадукцыі прадпрыемствам вайсковага прамысловага комплексу.

Паводле тых жа крыніц, асноўная адчувальная прадукцыя, якая выпускаецца заводам - пластыкавыя матэрыялы для вытворчасці друкаваных плат. Дадаванне медных правадоў ператварае іх у ключавыя кампаненты для электронікі - ад бытавой тэхнікі і кампутараў да абсталявання для знішчальнікаў і крылатых ракет.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках