9 снежня 2025, aўторак, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змены ў ПДР выклікалі спрэчкі сярод беларусаў

36
Змены ў ПДР выклікалі спрэчкі сярод беларусаў

Чаму веласіпедыстаў прымушаюць злазіць з ровара?

У Беларусі абмяркоўваюць новую змену ПДР. Згодна з новымі прадпісаннямі, якія ўвойдуць у дзеянне з 1 верасня, веласіпедыстам трэба абавязкова злазіць на пешаходных пераходах.

Ініцыятыва, здавалася б, разумная, але ў рэальнасці — асабліва ў рэгіёнах — выглядае абсурдна, звярнуў увагу на рэакцыю беларусаў Telegram-канал «Хартыя-97%».

«У невялікіх гарадах веладарожак амаль няма. А тыя, што ёсць, часта занятыя пешаходамі. Веласіпедыстам даводзіцца злазіць кожныя 100 метраў, а часам і часцей. Высокія бардзюры, пешаходы, якія шпацыпруюць зігзагамі, — усё гэта ператварае паездку ў пешы шпацыр з роварам у руках», — аргументуюць свае прэтэнзіі беларусы.

Ва ўмовах, дзе грамадскі транспарт ходзіць раз на гадзіну, а метро няма ў прынцыпе, ровар мог бы быць выдатнай альтэрнатывай. Але інфраструктура, фактычна, робіць гэта амаль немагчымым.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках