«Гэта ўжо нават не крык, гэта лямант душы!»
15- 7.08.2025, 12:17
- 11,068
Беларуска расказала, як складана знайсці працу ў Менску.
Мянчанка расказала ў сацсетцы Threads, што безвынікова шукае працу другі месяц: рэзюмэ добрае, досвед вялікі, да кожнага водгуку піша суправаджальны ліст, але адказ яна так і не атрымала, заўважыў Telegram-канал «Хартыя-97%».
«Гэта ўжо нават не крык, гэта лямант душы!"- рэзюмуе дзяўчына.
У каментарах — дзясяткі такіх жа гісторый:
- «Тры гады шукаю працу, у вас усё яшчэ наперадзе»
— «15 гадоў стажу ў грамадскім харчаванні, а прапануюць толькі крамы і дзіцячыя садкі»
Людзі пішуць, што працу цяпер прасцей знайсці ў рэгіёнах, чым у сталіцы.