9 снежня 2025, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З беларускіх крам знік яшчэ адзін важны тавар

7
З беларускіх крам знік яшчэ адзін важны тавар

Яго зноў пачнуць вырабляць з 13 жніўня.

Карыстальніца Threads паскардзілася, што ў крамах Гомеля немагчыма знайсці дзіцячую сумесь «Беллакт гіпаалергенны Active 1», прызначаную для кармлення малых да 6 месяцаў з рызыкай развіцця алергіі. Пазней высветлілася, што тая ж сітуацыя — у Гародні, піша hrodna.life.

«Аб'ехала ўвесь Гомель - нідзе няма патрэбнай сумесі», - напісала маладая мама.

«Мы таксама паўтары гадзіны ездзілі па Гародні, знайшлі толькі адзін пачак - выпадкова, на іншым канцы горада», - дадала іншая карыстальніца.

Дзяўчына патэлефанавала на завод «Беллакт». Там ёй расказалі, што на заводзе сумесі няма. Яе зноў пачнуць вырабляць з 13 жніўня. У крамах прадукт павінен з'явіцца праз некалькі дзён пасля запуску лініі.

«Я ў шоку, апошнія 10 пачкаў забрала ў «Дзіцячым свеце», і цяпер зноў няма. Хутчэй за ўсё, на складзе ў крамах рэшткі будуць, пытанне толькі — калі гэта з'явіцца на прылаўку. Спадзяюся, хоць новую партыю паспеюць запусціць», - напісала аўтарка допісу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках